Показаны сообщения с ярлыком вышыўка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком вышыўка. Показать все сообщения
16 янв. 2017 г.
1 дек. 2016 г.
15 нояб. 2015 г.
24 окт. 2015 г.
Метрыка для маленькай паненкі
З мяне кепскі блогер,не рэгулярны і цяжкі на пад'ем. Усе гэта вядомы факт, але мне так радасна сення, што часам ёсць гэтыя маленькія замовы/працы, якімі нястрымна хочацца падзяліцца са светам. Радасна, што ёсць гэтая мая справа, якую я не магу не рабіць, мае паперкі, нітачкі і тканінкі. Радасна, што радасць гэта не толькі мая.
Дызайн luli Пяльцы не вялікія памерам, каля 13 см. |
15 окт. 2014 г.
Даўгачаканы нататнік / альбом
Нават для майго тэмпу, гэты нататнік атрымаўся "долгостоем" і "будаваўся" амаль як метро. Пачалося ўсё гады два таму, у той час быў зроблены папяровы блок і пакінуты да лепшых часоў, а птушка вышывалася гэтай зімой у прадчуванні вясновага адраджэння. А нататнік нарадзіўся толькі гэтым месяцам.
Як і многае ў жыцці даўгачаканае становіцца асабліва родным, усе робіцца ў свой час. І не трэба яго спяшаць...
1 сент. 2014 г.
27 авг. 2014 г.
"Клапатлівая дзяўчынка"
Маленькая дзеўчынка так шчыра клапоціцца аб трусіках,
такой пяшчоты часам шалёна не хапае ў горадзе, мітусьні і беге па коле. Асабліва адчуваеш гэты дэфіцыт з надыходам гэтай халодна-вільготай восені. Музыка мяняецца на добрае рэтра, Анна Герман і Валянціна Талкунова ўсё часцей спяваюць па вечарох.
Такі стваральны перыяд калі насуперак суму пячэш кексы, гатуеш смачна і вышываеш такія цёплыя працы...каб сагрэцца!
Пано атрымалася 15 см.
Дызайн : luli
Тканіна: лён Permin 32
ніткі Anchor і Гамма
+
фетр і драўляныя пяльцы.
24 авг. 2014 г.
"Мушкат"
Гэта частка серыі, якая складаецца з трох брошак і вось пакуль што завяршаецца гэтым драбнюткім пано ў пяльцы "Мушкат". Гэтая кветка, якую так любяць пажаваць козы і кветка, што авалодала маім сэрцам сваім пахам.
Дызайн: GERDA BENGTSSON
Тканіна: лён Zweigart
ніткі Ariadna
+
фетр і драўляныя пяльцы.
Паспела зрабіць фота ў цеплы сонечны дзень,а зараз намі авалодаў дождж і настрой цяпер рамантычна-гарбатны,не да здымкаў)))
3 гады.
13 жніўня было 3 гады як я зрабіла свой першы нататнік, я гляджу на яго - такі просты. Бачу мноства недаробак, памылак,але люблю яго ўсё так жа, як у першы дзень. Ен быў пачаткам усяго, што было пасьля, усяго, што яшчэ будзе зроблена, пачаткам таго, што забараняла кіснуць і настойвала на развіцці , каб сення я магла для сябе зразумець: мае нататнікі,мае вышытыя прыміцівы ў пано і брошках, гэта тое, без чаго я не магу.
Працы мяняюцца,мяняецца месца жыхарства, у нечым пачынаю сумнявацца, але мае маленькія працы заўжды ратуюць,не мае значэння-раблю я іх на замову,на продаж, для душы, у падарунак.
Гэта мая радасць!
18 февр. 2014 г.
14 окт. 2013 г.
Цукерка №2
Цукерка гэтым годам будзе разыгрывацца ў маей суполке http://vk.com/luchtalohija.
Таму калі ёсць жаданне атрымаць мядзьведзіка ў падарунак хуткім часам, чакаю вас там.
20 сент. 2013 г.
5 июн. 2013 г.
Пра каханьне...
Гэтыя птушачкі хоць і былі знойдзены абсалютна выпадкова ў рукадзеньным японскім часопісе, але шалёна нагадваюць мне арнаментаваныя галубкамі беларускія рушнікі. Тыя самыя дзве птушкі павернутыя галоўкамі адна да адной, што сімвалізуюць каханьне ў самым росвіце.
Кахайце адно аднаго!
І пра дробязі:
фармат: дыяметр 16см.
скарыстаны нямецкі лён (Zweigart)
ніткі мулінэ (Мadeira)
+
фетр і драўляныя пяльцы.
2 июн. 2013 г.
Ружа.
Трошкі прачнулася. Усё. Аднаўляю працу і блога і творчасьці. Спадзяюся, што гэта не застанецца проста словамі.
а пакуль малюткая ружа, дыяметрам усяго 10 см., вельмі прыемная і пяшчотная.
дызайн, як не дзіва, знойдзены ў нейкім японскім часопісе,нажаль не помніцца,якім менавіта.
9 мар. 2013 г.
"Сьлімак"
Сьлімакі ў прадчуваньні вясны! і гармоніі!
Вокладка: лён+лён+вышыты сьлімак
Фармат: 14,5/10, 110старонак паперы прыгожага зялёнага колеру.
Класічны кніжны пераплет, плецены ўручную каптал, фарзацы насычана зялёнага колеру.
1 дек. 2012 г.
Пачатак прадчуваньня навагодніх сьвятаў!
Сёньня першы дзень зімы, першае сьнежня! І мне здаецца, што ўжо ўвесь сьвет чакае на сьнег, на прыемны водар мандарынаў, на зімовую казку. Я чакаю дакладна!
І гэты нататнічак увасабляе маё прадчуваньне...ён цёплы і шчыры...
як старыя казкі па тэлівізары раніцай 31 сьнежня, пакуль бацькі гатуюць розныя прысмакі і рыхтуюць казку для сваім маленькіх анёлкаў.
Фармат: А6, 90 бела-блакітных старонак,
фарзацы сіняга колеру,
класічны кніжны пераплёт,
каптал плецены ўручную сіняга колера.
Вокладка: лён Permin, гузік + гумка
і канешне вышыны Алень (дызайн традыцыйна
Agnes Delage-Calvet & Anne Sohier-Fournel)
4 нояб. 2012 г.
Нататнік "Кед"
Гэты нататнік зроблены яшчэ ў верасьні і нават фотаздымкі былі, проста словаў адпаведных яму не знаходзілася.
Цяпер знайшліся:)
Ён вельмі просты, як кефір з батонам на Першамайскай, як гарачы шакалад з Камунаркі:).
Ён пра тое, што трэба рабіць крокі, калі рвецца душа, шукаць і знаходзіць!
Фарматам А6, 90 старонак сьветла-фіялетавай паперы могуць захаваць міліёны кавалкаў думак і запланаваных падзей!
Класічны кніжны пераплёт і плецены ўручную каптал шэрага колеру.
Чырвоная ў бурбалкі стужка не дасьць згубіцца ў прасторы літарак і старонак.
30 авг. 2012 г.
Нататнік "Задуменны анёлак"
я люблю мроіць, люблю ўяўляць казачныя далягляды. сьніць каляровую рэчаіснасьць, тады раніцай лёгка фарбуецца дзень і анёла-ахоўнік не збочыць з дарогі, бо ведае, што насамрэч ёсьць тваім сэнсам. Неяк так. Дык хай крылаты анёлак фільтруе думкі і запісы, каб толькі аптымізму было месца ў галаве і на паперы.
Дызайн:Agnes Delage-Calvet & Anne Sohier-Fournel
Вокладка: лён (Permin) + бавоўна
Фармат: А5, 80старонак бела/фіялетавай паперы, фарзацы сьветларужовага колеру, на фарзацы кішэнька, каптал плецены ўручную жоўтага колера.
24 июл. 2012 г.
11 июн. 2012 г.
Нататнік "Дзьмухавец"
Моцы не хапіла, каб утрымацца...пасьля Анёлка з дзьмухаўцом было проста неабходна зрабіць самадастатковы, паўнавартасны Дзьмухавец.
І тым больш яны хутка зусім зьнікнуць, да наступнай вясны, а гэты прыгажун без перапынку зьзяе сваёй цяплынёй.
Дызайн: (я пачала паўтарацца, але што тут зробіш) Agnes Delage-Calvet & Anne Sohier-Fournel
Вокладка: лён Permin32 + бавоўна ў маленькія бурбалкі.
Фармат: А5, 70 старонак, плецены ўручную каптал, фарзацы салатнага колеру + кішэнька.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)