4 нояб. 2012 г.

Нататнік "Кед"


Часам з-за адсутнасьці часу, мнімай альбо натуральнай ніякай розьніцы, чалавек губляе любімы занятак. Але я ,праўда, не згубіла. І свайго часу чакаюць яшчэ некалькі прыгожых, я лічу, рэчаў.

Гэты нататнік зроблены яшчэ ў верасьні і нават фотаздымкі былі, проста словаў адпаведных яму не знаходзілася.
Цяпер знайшліся:)
Ён вельмі просты, як кефір з батонам на Першамайскай, як гарачы шакалад з Камунаркі:).
Ён пра тое, што трэба рабіць крокі, калі рвецца душа, шукаць і знаходзіць!

Фарматам А6, 90 старонак сьветла-фіялетавай паперы могуць захаваць міліёны кавалкаў думак і запланаваных падзей!
Класічны кніжны пераплёт і плецены ўручную каптал шэрага колеру. 
Чырвоная ў бурбалкі стужка не дасьць згубіцца ў прасторы літарак і старонак.
 




5 комментариев:

  1. Цудоýны! I здымкi таксама :) На мой погляд такi нататнiк будзе выдатным падарункам для моладзi

    ОтветитьУдалить
  2. Дзяўчаткі, дзякую за цёплыя словы!

    ОтветитьУдалить
  3. На мой падобны )) Зычу яму добрага гаспадара з цікаўным жыццём )))

    ОтветитьУдалить