Нават для майго тэмпу, гэты нататнік атрымаўся "долгостоем" і "будаваўся" амаль як метро. Пачалося ўсё гады два таму, у той час быў зроблены папяровы блок і пакінуты да лепшых часоў, а птушка вышывалася гэтай зімой у прадчуванні вясновага адраджэння. А нататнік нарадзіўся толькі гэтым месяцам.
Як і многае ў жыцці даўгачаканае становіцца асабліва родным, усе робіцца ў свой час. І не трэба яго спяшаць...
Вокладка: баваўняная тканюшка + ферт і вышытая птушка.
Фармат: 19/14 см.
Папера плонтая, добра пасуе як для занатовак, так і для замалёвак.
Традыцыйна ўручную сшыты каптал і сам папяровы блок.
Такі утульны нататнік. Ладны і мінімалістычны дызайн. Рэч для роднага чалавека)))))
ОтветитьУдалитьдзякуй, ведаеце, часам і хочацца зрабіць нешта вельмі аздобленае "па багатаму", а атрымліваецца ўсе адно мінімалістычна)))
УдалитьНа такiх цёплых старонках толькi пра каханне пiсаць. Ну, i мары свае апiсваць. Гавораць, чырвоны колер вельмi спрыяе iх ажыццяуленню :)
ОтветитьУдалитьммм, а гэта ідэя - рэкламаваць яго як нататнік для рамантычных занатовак!!!)))
Удалить