24 авг. 2014 г.

3 гады.

13 жніўня было 3 гады як я зрабіла свой першы нататнік, я гляджу на яго - такі просты. Бачу мноства недаробак, памылак,але люблю яго ўсё так жа, як у першы дзень. Ен быў пачаткам усяго, што было пасьля, усяго, што яшчэ будзе зроблена, пачаткам таго, што забараняла кіснуць і настойвала на развіцці , каб сення я магла для сябе зразумець: мае нататнікі,мае вышытыя прыміцівы ў пано і брошках, гэта тое, без чаго я не магу. 
Працы мяняюцца,мяняецца месца жыхарства, у нечым пачынаю сумнявацца, але мае маленькія працы заўжды ратуюць,не мае значэння-раблю я іх на замову,на продаж, для душы, у падарунак. 
Гэта мая радасць! 




2 комментария:

  1. Воля, не магу не пагадзiцца з табой, бо гляджу на свайго першага цiльдаускага зайца, якога шыла многа гадоу таму, рукамi, з даматканага лёну i лаулю сябе на думцы, што усё, што я раблю - не дарма, што мае працы радуюць людзей, дораць прыемныя моманты у iх жыццi. I я маю да гэтых момантау непасрэднае далучэнне :)

    ОтветитьУдалить
  2. Ах, як міла! Ну, знайшла з чым параўнаць )) Першыя дзеці выхоўваюцца таксама не так, як усе астатнія )) А нататнік хоць і самы першы, але якая акуратнасць! Вось адразу бачна, што у будучым Майстар будзе развівацца ў дызайне, але дасканальнасць ужо прысутнічае з самага пачатку ))))

    ОтветитьУдалить