15 авг. 2012 г.

Зёлкавы французік)

Ах, трэба з'яўляцца тут часьцей, бо здаецца маю пра што напісаць...пра свае душэўныя, маленькія рэчы. Зразумела, што вельмі люблю Іх- свае нататнічкі, малюначкі, торбы, і так радасна калі Яны знаходзяць гаспадароў. 
Гэты нататнік я клічу "Зёлкавым". Ён запланаваны даўно і зроблены як працяг нататніка з дзьмухаўцом. Тканінка з бурбалкамі і цудоўныя французкія дызайны проста не дазволілі спыніцца. І вось атрымаўся такі спакойны і прыгожы сябра пазітыўных думак:))

Фармат: А5, 70 старонак бела-салатнай паперы
каптал плецены ўручную жоўтага колера,
маецца кішэнька
дызайн: традыцыйна Agnes Delage-Calvet Anne Sohier-Fournel
вокладка цьвердая, з тканінкі выкарыстаны лён (Permin)+бавоўна ў белую бурбалку

Вось такі Прыгажун атрымаўся!!!)




9 комментариев:

  1. Очаровательный блокнот! Очень красивая цветовая гамма. Мне очень-очень нравится!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спасибо. правда, этот цвет как-то оказался чрезвычайно близок...видно сейчас его время в моей жизни))

      Удалить
  2. Вельмі-вельмі падабаецца!!! Акуратнасць. Лаканічнасць. Манахром.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую. я заўсёды хвалююся, каб усё было акуратна і вельмі прыемна калі гэта заўважаюць)

      Удалить
  3. Нататнік для вытанчаных нататкаў. Выбітна.

    ОтветитьУдалить
  4. Очень красивый блокнот! И все остальные работы прекрасные. Заходи ко мне за наградой http://martishkaspyalcami.blogspot.com/2012/08/blog-post.html

    ОтветитьУдалить